Няўстойлівае надвор’е з невялікімі ападкамі

Источник материала:  
12.03.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Няўстойлівае надвор’е з невялікімі ападкамі

У бліжэйшыя некалькі дзён жыхароў Нясвіжскага раёна чакае няўстойлівае надвор’е: часам будзе ісці снег, невялікі дождж, вецер, па-ранейшаму, чакаецца моцны. Праўда, у канцы тыдня характар надвор’я можа змяніцца…

Сёння, 12 сакавіка, на працягу дня магчымы ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Паўночна-заходні вецер складзе 7 — 9 метраў за секунду, да 14 — пры парывах. Удзень паветра прагрэецца да 0…+1 °С, ноччу — -4…-3 °С.

У сераду, 13 сакавіка, вецер, па дадзеных спецыялістаў, павінен змяніць напрамак, ён стане паўднёва-заходнім, толькі паказчык у 7 — 9 м/с захаваецца, разам з парывамі — да 13. Удзень — 3…5 градусаў вышэй за нуль, уначы — 1…2 градусы са знакам “+”. Будзе пахмурнае з праясненнямі надвор’е, у другой палове дня магчымы дождж.

Чакаецца дождж і ў чацвер, 14 сакавіка, надвор’е — воблачнае з кароткачасовымі праясненнямі. Паўднёвы вецер складзе ад 6 да 9 м/с, з парывамі — да 14. Дзённая тэмпература — +4…+7 °С, ноччу — 1…3 градусы цяпла.

У пятніцу, 15 сакавіка, метэаролагі абяцаюць суцэльную воблачнасць на тэрыторыі раёна, на працягу дня — невялікі дождж. Вецер напрамку не зменіць і складзе каля 8 м/с, парывы да 12. Удзень — +6…+8 °С, уначы — +3…+4 °С.

Пра змяненні ў надвор’і на выхадныя чытайце ў наступным матэрыяле.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Баг в WinRAR угрожает пользователям криптовалют

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика