У Пухавіцкім раёне двойчы за 7 гадзін ратавалі раварыста, які тануў на возеры
11.03.2019 19:24
—
Разное
112.by
У Пухавіцкім раёне двойчы за 7 гадзін ратавалі раварыста, які тануў на Мацярынскім возеры. Здарэнне адбылося 11 сакавіка каля пасёлка Дружны. Спачатку 47-гадовы мужчына спрабаваў праехаць па лёдзе раніцай, а пасля — удзень (нібыта, вярнуўся за роварам). Кожны раз яго выцягвалі з вады ў сотнях метрах ад берагу ратавальнікі.