Грузавік у Гродне збіў п'янага пешахода
11.03.2019 13:05
—
Разное
gaigrodno.by
У суботу, 9 сакавіка, у Гродне на вуліцы Панямуньскай адбылося ДТЗ, піша gaigrodno.by.
Па вуліцы з боку гаражнага кааператыву ехаў грузавік "Рэно". Ён збіў нецвярозага пешахода, які без флікераў ішоў па праезнай частцы.
Пакуль не ўдалося высветліць, у які бок рухаўся пацярпелы мужчына.
У вельмі цяжкім стане яго змясцілі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні.
Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу. Ідзе расследаванне.