У мінскім метро мужчына ўпаў на рэйкі паміж вагонамі цягніка
09.03.2019 10:26
—
Разное
Фота з месца здарэння чытачоў Радыё Свабода
У мінскім метро пасажыр упаў на рэйкі паміж вагонамі цягніка. Як паведамляе прэс-служба сталічнага метрапалітэну, здарэнне адбылося 8 сакавіка ў 20:43 на станцыі “Пушкінская” Аўтазаводскай лініі — з невядомай прычыны мужчына апынуўся на рэйках.
З кантактнай рэйкі адразу знялі напружанне, пасажыра дасталі і перадалі медыкам хуткай дапамогі. Ён жывы.
Істотных збояў у руху цягнікоў на Аўтазаводскай лініі не было і ўжо ў 20:48 яны зноў пайшлі.