8 Сакавіка - Дзень жанчын. Віншаванне мясцовай улады
07.03.2019
—
Разное
Дарагія жанчыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным вясновым святам – Днём жанчын! Вы заўсёды былі і застанецеся сімвалам жыцця на зямлі, прыгажосці, крыніцай натхнення.
Мужчыны ўсяго свету не стомяцца пакланяцца вам. Вы - аснова моцнай і дружнай сям’і, падтрымліваеце ў цяжкія хвіліны, даяце ўпэўненасць, робіце жыццё больш узнёслым, спакойным, больш шчаслівым.
Ад усёй душы жадаем вам і вашым блізкім шчасця, дабрабыту, здароўя. Няхай каханне і вернасць упрыгожваюць ваша жыццё і будзе ў ім як мага больш светлых дзён.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.