В стране пройдёт IV Неделя белорусского предпринимательства

Источник материала:  
07.03.2019 — Разное
>

В стране пройдёт IV Неделя белорусского предпринимательства З 18 па 24 сакавіка ў краіне пройдзе IV Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва. Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва ўключае комплекс мерапрыемстваў: “круглыя сталы”, дыскусіі на тэмы, якія хвалююць бізнес-грамадскасць, семінары і канферэнцыі, профільныя пасяджэнні.

У рамках Тыдня абмяркуюць пытанні даступнасці фінансавых інструментаў для развіцця бізнесу, знешнеэканамічнай дзейнасці суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і яго ролю ў развіцці рэгіёну.


Ключавой падзеяй стане рэспубліканскі дзелавы форум “Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: стратэгія і тактыка”, які пройдзе 20 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы. Мэтавая аўдыторыя форуму — бізнесмены, кіраўнікі, топ-менеджары, уласнікі, дырэктары, маркетолагі, інвестары, прадстаўнікі дзяржорганаў, дыпламатычнага корпуса, навуковых колаў, СМІ. Форум пройдзе ў фармаце пленарнага пасяджэння і трох тэматычных круглых сталоў на актуальныя тэмы.


IV Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва арганізуе Саюз юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» сумесна з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дэпартаментам па прадпрымальніцтве, Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва і рэгіянальнымі бізнес-асацыяцыямі.

Фота для ілюстрацыі.
Уладзімір КАРАГІН, старшыня

Вышэйшага каардынацыйнага
савета Рэспубліканскай
канфедэрацыі прадпрымальніцтва.

←Служить! Нельзя лечить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика