Гродзенец спрабаваў купіць музычную ўстаноўку за сувенірныя долары

Источник материала:  
07.03.2019 13:56 — Разное
Гродзенец спрабаваў купіць музычную ўстаноўку за сувенірныя долары
СК

Сувенірнымі купюрамі спрабаваў разлічыцца за пакупку жыхар Гродзенскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.

21-гадовы хлопец, які называе сябе дыск-жакеем, вырашыў купіць новую апаратуру. Праз сацсеткі ён пазнаёміўся з 33-гадовым мінчуком, які прапанаваў яму DJ-кантролер "Піянер" коштам 2,6 тысячы рублёў.

Сустрэцца мужчыны дамовіліся ўвечары 5 лютага на аўтавакзале ў пасёлку Ружаны. Прадавец паказаў тавар, пакупнік — грошы ў канверце. Там былі купюры па 100 долараў. Грошы выклікалі падазрэнні ў прадаўца. Калі ён паднёс купюры да святла, то пабачыў там надпіс "банк прыколаў". Пакупнік кінуўся ўцякаць.

Неўзабаве асобу махляра высветлілі. Следчы камітэт пачаў на дыджэя крымінальную справу за махлярства. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. 

Малады чалавек раней не меў праблем з законам. З яго ўзялі падпіску аб нявыездзе.

←Правительство Беларуси утвердило профицитную бюджетную программу на 2019-2021 годы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика