Сустрэча з жыхарамі вёскі Міцкавічы

Источник материала:  
07.03.2019 — Разное
6 сакавіка намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака пасля заканчэння працоўнага дня сустрэлася з жыхарамі вёскі Міцкавічы. Спачатку яна расказала аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, а потым выслухала пытанні ад вяскоўцаў. Яны тычыліся работы магазіна, рамонту дарог, сельгасвытворчасці, энергетыкі і цеплазабеспячэння, праблемы з падвозам дзяцей з аддаленай вуліцы, куды з-за дрэннага стану дарожнага палатна не можа даехаць школьны аўтобус.

Сустрэча з жыхарамі вёскі Міцкавічы

Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна ШЧЭБЕРАКА і старшыня Вішнеўскага сельвыканкама Святлана МАХНАЧ.


Некаторыя пытанні былі вырашаны на месцы, іншыя патрабуюць больш дэталёвага вывучэння, па шэрагу пытанняў павінны даць тлумачэнні кіраўнікі арганізацый, чыя дзейнасць распаўсюджваецца на сельскую мясцовасць. Таму Таццяна Мікалаеўна прыняла рашэнне  разам з прадстаўнікамі зацікаўленых суб’ектаў гаспадарання сустрэцца з жыхарамі Міцкавічаў яшчэ раз у бліжэйшы час.

Сустрэча з жыхарамі вёскі Міцкавічы

Сустрэча з жыхарамі вёскі Міцкавічы

Жыхары Міцкавічаў задаюць пытанні.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←Мингорисполком запретил митинг у Оперного на День Воли

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика