На выходныя захаваецца парывісты вецер
pixabay.com
8 сакавіка ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж. Вецер будзе паўднёва-заходні: уначы парывісты, зранку і ўдзень моцны парывісты.
Уначы будзе 2-8 градусаў цяпла, удзень чакаецца ад 8 да 13 вышэй за нуль, па поўдні да 14-15 са знакам "плюс".
9 сакавіка месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты, уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па паўночным усходзе краіны — моцны.
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 0 да +5, удзень падымецца да 3-10 цяпла.
10 сакавіка часам будуць ападкі — дождж і мокры снег. Вецер прагназуецца заходняй чвэрці, парывісты, зранку і ўдзень у многіх раёнах краіны — моцны парывісты.
Уначы чакаецца 0...+5, удзень будзе 2-9 са знакам "плюс".