В Ушачской детской школе искусств с аншлагом прошёл концерт «23 плюс 8″

Источник материала:  
07.03.2019 — Разное

“Вялікі дзякуй за гэты прыемны вечар! На такое выдатнае відовішча абсалютна не шкада набыць білет, можна нават было іх зрабіць і даражэйшымі – усё роўна быў бы аншлаг!”, – дзялілася сваімі ўражаннямі з арганізатарамі канцэрта “23 плюс 8” ушачанка Вольга Гурленя. Згодны з ёй былі і іншыя гледачы, якія ў мінулую пятніцу запоўнілі залу школы мастацтваў, каб паглядзець праграму, падрыхтаваную з нагоды двух святаў – мужчынскага і жаночага.
Ідэя правядзення канцэрта належала выкладчыкам эстраднага аддзялення Алене Сазонавай і Алегу Іванову, а таксама народных інструментаў Галіне Хвошч, якая ўзяла на сябе ролю вядучай. З задавальненнем падключыліся да падрыхтоўкі, якая, прынамсі, была грунтоўнай і доўжылася больш месяца, і прадстаўнікі іншых аддзяленняў. Праграма была ўдала аздоблена мягкім гумарам. Так, напрыклад, кіраўнік Узорнага аркестра народных інструментаў Маргарыта Грынберг была адрэкамендавана гледачам як генералісімус аркестравых войскаў і выйшла на дырыжорскае месца ў ваенным мундзіры. Авацыямі сустрэў зал і каларытнае інструментальнае трыа ў складзе Вольгі Чумаковай, Марата Клачка і Генадзя Савіцкага, прычым апошні нечакана праявіў у нумары і свае вакальныя здольнасці. Крыкамі “Брава!” праводзілі прысутныя дуэт хлопчыкаў-цымбалістаў у складзе Мікіты Крыжэўскага і Івана Драгуна (відэазапіс іх выступлення можна паглядзець на нашым YouTube-канале), усіх заваражылі спевы Узорнага дзіцячага хору і вальс у выкананні навучэнцаў харэаграфічнага аддзялення Альбіны Марачкінай і Глеба Правады пад акампанемент сямейнага фартэпіяннага дуэта Дамінікі і Наталлі Сісковіч, а вакальны, у складзе Алены і Паліны Сазонавых, усхваляваў пранікнёнай лірычнасцю. Аздобілі праграму папулярныя калектывы “Рэнесанс”, “Натхненне” і “Астурыя”. А калі патухла святло і на экране з’явіўся “джэнтльмен удачы” Дацэнт і персанажы іншых любімых савецкіх камедый у суправаджэнні адпаведнай музыкі ў выкананні Святланы Валовай і Аляксандры Зільберт, залу агарнула светлая настальгія. Умацавала гэтае пачуццё папуры рэтра-шлягераў, якое цудоўна выканалі юныя “эстраднікі”: немагчыма было ўтрымацца ад усмешкі, калі першакласнік Лёша Хілько пачаў ачмураць дзяўчат знакамітымі куплетамі Курачкіна “Хвастать, милая, не стану!..” Застаецца толькі паведаміць, што некаторыя нумары гэтай праграмы ўшачане змогуць убачыць падчас святочнага канцэрта да Дня жанчын, які будзе ладзіцца ў РДК.
Наталля БАГДАНОВІЧ.В Ушачской детской школе искусств с аншлагом прошёл концерт «23 плюс 8″

←Новая технология Tesla позволит подзаряжать электромобили за 15 минут

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика