У Асіповічах футбольны фанат парэзаў колы 14 аўтамабіляў
06.03.2019 20:37
—
Разное

mvd.gov.by
У Асіповічах футбольны фанат парэзаў колы 14 аўтамабіляў. Як інфармуе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ўначы 5 сакавіка. Раніцай у міліцыю ўладальнікі машын пачалі падаваць заявы. "У сувязі з грамадскім рэзанансам" да расследавання падключылі не толькі супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, але і змагароў з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю. Спачатку з'явілася інфармацыя пра магчымае дачыненне да хуліганства фанатаў футбольнага клуба "Асіповічы", пасля з'явіўся падазраваны — 18-гадовы мясцовы жыхар. Яго затрымалі.
Хлопец прызнаўся, што на хуліганства ён пайшоў у стане алкагольнага ап'янення. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "хуліганства".