Статак дзікоў трапіў пад цягнік каля Магілёва (відэа)
06.03.2019 08:11
—
Разное
Кадр з відэа
Каля Магілёва на перагоне Вендрыж-Галынец пад цягніком загінулі дзесяць дзікоў, паведамляе tvrmogilev.by.
Машыніст сігналіў і пачаў экстрана тармазіць, але пазбегнуць сутыкнення з жывёламі не ўдалося: дзікі не сышлі з рэек.
Затрымка цягніка, які ехаў з Мінска ў Магілёў, склала амаль дзве гадзіны.