У мінскай школе падчас конкурсу песні памёр настаўнік фізкультуры
04.03.2019 13:52
—
Разное

З архіву БЕЛТА
У мінскай сярэдняй школе № 26 падчас раённага конкурсу спартыўна-патрыятычнай песні памёр настаўнік фізкультуры, інфармуе TUT.by. Здарэнне адбылося 27 лютага, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Настаўніку было 54 гады. Ён быў нават не удзельнікам, а проста гледачом мерапрыемства. Як класны кіраўнік, настаўнік быў у групе падтрымкі. У заключэнні пра смерць пазначаны раптоўны шырокі інфаркт.