Іван Кірчук абнаўляе монаспекталь "Дарожка мая". Гутарым у 12:05
04.03.2019 11:49
—
Разное
Іван Кірчук
16 сакавіка ў малой зале Белдзяржфілармоніі Іван Кірчук выступіць з аўтарскай праграмай "Дарожка мая...". Са сцэны прагучаць каля 40 народных песень, запісаных падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый цягам 35 гадоў. Монаспектакль лідара этна-трыа "Троіца" быў прэзентаваны 2 гады таму, але сёлета гледачоў чакае абноўленая праграма. Якія змены закранулі пастаноўку?
Пра гэта і не толькі пагутарым з Іванам Кірчуком у эфіры Еўрарадыё ў 12:05.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе глядзець у сацсетках: Facebook, "Вконтакте", "Аднакласнікі".