На трасе Мінск — Гомель сутыкнуліся 11 аўтамабіляў
04.03.2019 11:08
—
Разное
Скрыншот з відэа.
Раніцай 4 лютага ў Пухавіцкім раёне на 66-м кіламетры трасы М5 Мінск — Гомель сутыкнуліся 11 аўтамабіляў. Як паведаміў сайту mlyn.by афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Чабатароў, спачатку на трасе развярнула мікрааўтобус, які ўпаў на бок. З ім сутыкнулася фура, далей сутыкненні працягваліся, у ДТЗ траплялі пераважна легкавыя аўтамабілі.
Вядома пра адну пацярпелую, у дзяўчыны лёгкія траўмы. У інтэрнэце з'явілася відэа з месца здарэння.