4 сакавіка - Дзень міліцыі. Віншаванне мясцовай улады
Сардэчна віншуем вас з Днём міліцыі.
Непарушнасць закона і парадку - падмурак дзяржавы, аснова паспяховага развіцця грамадства.
Кожны дзень і гадзіну, на кожны выклік абаронцы правапарадку адказваюць высокім прафесіяналізмам і адвагай, вернасцю прысягі і службоваму абавязку. Супрацоўнікі смаргонскай міліцыі з’яўляюцца годнымі нашчадкамі сваіх папярэднікаў. У гісторыю роднай зямлі вамі ўпісана мноства гераічных старонак. На жаль, нямала з тых поспехаў было аплачана цаной жыцця абаронцаў правапарадку.
Жыхары Смаргоншчыны ўдзячны вам за майстэрства і вытрымку, гатоўнасць імгненна прыйсці на дапамогу і ўменне перад тварам любой пагрозы стаяць да канца ў барацьбе за бяспечнае жыццё землякоў, дабрабыт роднага краю.
Ва ўрачысты дзень ад душы жадаем вам моцнага здароўя, мірнага неба, нязменнага поспеху ў служэнні Айчыне і людзям. З самых складаных заданняў заўсёды вяртайцеся да тых, хто любіць і чакае.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.