У Лунінцы 23-гадовы афіцэр міліцыі выпаў з акна на 9-м паверсе

Источник материала:  
03.03.2019 13:55 — Разное
У Лунінцы 23-гадовы афіцэр міліцыі выпаў з акна на 9-м паверсе
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

У Лунінцы расследуюць абставіны гібелі 23-гадовага афіцэра міліцыі, які раніцай 2 сакавіка выпаў з акна на 9-м паверсе. Як піша “Медыя-Палессе”, у суботу каля 4:00 у міліцыю патэлефанавалі мясцовыя жыхары, якія знайшлі ля жылога дзевяціпавярховіка мужчыну з прыкметамі падзення з вышыні.

Маладога чалавека даставілі ў лякарню, дзе ў 6:00 ён памёр ад цяжкіх траўмаў. Міліцыя пакуль называе здарэнне “няшчасным выпадкам” і расследуе ўсе яго акалічнасці.

Вядома, што загінулы працаваў у райаддзеле міліцыі на афіцэрскай пасадзе, быў нежанаты і меў добрую дзелавую рэпутацыю.

←Минкульт объявил конкурс на эскиз памятника Якубу Колосу в Столбцах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика