СК: Загінуламу ў “Галілеа” хлопцу было 28 гадоў
02.03.2019 17:49
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі наведніка ў сталічным гандлёва-забаўляльным цэнтры “Галілеа”. Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне адбылося ў ноч на 2 сакавіка. 28-гадовы малады чалавек упаў з трэцяга паверха і атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
З месца здарэння забраныя запісы з камер відэаназірання, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
Як паведамлялася раней, у “Галілеа” адпачывала кампанія маладых людзей. Калі сябры спускаліся ўніз, адзін з іх захацеў праехацца на парэнчах, але не ўтрымаўся, ўпаў і разбіўся.