У мінскім “Галілеа” наведнік катаўся на парэнчах, упаў і разбіўся насмерць

Источник материала:  
02.03.2019 15:51 — Разное
У мінскім “Галілеа” наведнік катаўся на парэнчах, упаў і разбіўся насмерць
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

У мінскім гандлёва-забаўляльным цэнтры “Галілеа”, што прымыкае да будынка цэнтральнага аўтавакзала, загінуў наведнік. Як паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на відавочцаў здарэння, трагічны выпадак адбыўся ў ноч на 2 сакавіка. У інфацэнтры “Галілеа” выданню пацвердзілі смерць наведніка, але ніяк не пракаментавалі здарэнне. У міліцыі таксама не даюць каментароў.

Паводле інфармацыі TUT.by, у ГЗЦ адпачывала кампанія з шасці чалавек. Калі сябры спускаліся з трэцяга паверха, адзін захацеў з’ехаць на парэнчах, не ўтрымаўся, упаў і разбіўся насмерць.

←"Симпатичная, худенькая чиновница". Феминисток возмутили заявления Лукашенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика