У Гродна злавілі п’янага кіроўцу: алкаголь у 8 разоў вышэй дапушчальнага
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў
У Гродне затрымалі дваіх п’яных кіроўцаў дзякуючы пільнасці іншых удзельнікаў дарожнага руху. Як паведамляе абласная ДАІ, у першым выпадку трапіўся кіроўца грузавіка “ГАЗ”, які перавозіў тавар у краму. На дзіўную траекторыю руху фургона звярнуў увагу аўтамабіліст на “Доджы”. Ён спыніўся перад кальцавой развязкай, падышоў за грузавіка, пераканаўся, што за рулём п’яны, заглушыў рухавік і забраў ключы ад замка запальвання. Пасля гэтага выклікаў ДАІ.
Высветлілася, што мужчына за рулём “ГАЗ” напярэдадні піў гарэўку. Узровень алкаголю ў яго крыві ў 8 разоў перавышаў дапушчальны.
Яшчэ аднаго нецвярозага кіроўцу злавілі таксама пасля тэлефанавання ў ДАІ. Хлопец на “Фальксвагене” выпіў піва і ў такім стане сеў за руль. Утрыманне алкаголю ў крыві ў чатыры разы перавышала дапушчальны ўзровень. Правы кіроўцы малады чалавек атрымаў крыху болей за год таму. Цяпер ён не зможа сесці за руль тры гады.