Единый день безопасности в Ушачском районе

Источник материала:  
01.03.2019 — Разное

Вы ведаеце, як патушыць алей ці тлушч, якія загарэліся на патэльні? У выпадку такога кухоннага пажару многія ў паніцы адразу думаюць пра ваду. Аднак алей ні ў якім разе нельга тушыць вадкасцю! Выключыце канфорку і накрыйце ёмістасць крышкай, выкарыстоўваючы, па магчымасці, рукавіцы, каб не апаліць рукі. Патушыць ачаг узгарання можна падручнымі сродкамі – пральным парашком, содай, цукрам, соллю, зямлёй з вазона для кветак. Шкадаваць апошні не варта – агонь распаўсюджваецца хутка, і ў выніку можна пазбавіцца куды даражэйшых рэчаў, а яшчэ і атрымаць траўмы. Зрэшты, каб папярэдзіць падобныя здарэнні, не пакідайце без нагляду ўключаную газавую пліту.Единый день безопасности в Ушачском районе

Такія сітуацыі разглядалі старшакласнікі на інфармацыйнай гадзіне ва Ушацкай школе, якая была прысвечана адзінаму дню бяспекі. Ужо зусім нетрывалы лёд на вадаёмах, і рызыкаваць жыццём, выходзячы на яго, не варта. На ўроку бяспекі вучні 9-11 класаў таксама засвоілі, што адчуўшы пах газу, ні ў якім разе нельга карыстацца электрапрыборамі, а тэлефанаваць спецыялістам газавай службы з мабільнага тэлефона лепш, пакінуўшы небяспечную зону. Спецыялісты раяць не ленавацца і прывучаць сябе закрываць кран на трубе, які блакіруе падачу газу да пліты, пасля кожнага яе выкарыстання. Выратаваць жыццё ў экстранным выпадку дапаможа і апавяшчальнік угарнага газу. Ажыўлена абмяркоўвалі школьнікі і розныя выпадкі аказання медыцынскай дапамогі.Единый день безопасности в Ушачском районе

У рамках адзінага дня бяспекі ў раёне прайшло і шэраг іншых мерапрыемстваў. Напрыклад, праверыць свае навыкі карыстання пярвічнымі сродкамі пажаратушэння і дзеянні падчас эвакуацыі давялося работнікам Ушацкага раёна газазабеспячэння: “гарэў” гаражны бокс. Сітуацыя ўмоўная, але дзеянні падчас тактыка-спецыяльных вучэнняў былі набліжаны да рэальных. Прычым, экзамен трымалі не толькі самі газавікі, а і ўсе экстранныя службы. Аналагічныя вучэнні правялі і ў санаторыі “Лясныя азёры”. Акрамя гэтага ў прыгаданых і іншых калектывах раёна прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы па бяспечных паводзінах на працоўных месцах, дома, у быце. Абмеркаваны дзеянні пры сігналах грамадзянскай абароны, праведзены размовы па тэме “Бяспека Беларускай АЭС”.
Единый день безопасности в Ушачском районе

Як папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі, правапарушэнні, а таксама аказаць медыцынскую дапамогу – пра гэта вялі размову прадстаўнікі райбальніцы і дзяржаўтаінспекцыі ў аддзяленні дзённага прабывання для інвалідаў ТЦСАН у Градзянцы. Зрэшты, правілам дарожнага руху прысвячаўся і дзіцячы творчы конкурс, арганізаваны аддзяленнем ДАІ. Яго вынікі будуць падведзены на наступным тыдні.

Прафілактычныя мерапрыемствы ладзіліся не толькі ў гарпасёлку, а і на раёне. Сустрэчы з насельніцтвам на гэтым тыдні прайшлі ў аграгарадках Вяркуды і Глыбачка.

Вольга КАМАРКОВА.

←Студенты о «Большом разговоре»: «Меня заинтересовали указания Президента насчет слухов и сплетен»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика