За бычка – в тюрьму. Суд Лепельского района вынес приговор бывшему первому зампреду Ушачского райисполкома и экс-главному зоотехнику ОАО «Ильюшинский»
Суд Лепельскага раёна вынес прыгавор былому першаму намесніку старшыні Ушацкага райвыканкама – начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і выконваючай абавязкі галоўнага заатэхніка ААТ “Ільюшынскі” за крадзеж бычка з фермы.
Абвінаваўца набыў вакцыну для ўсыплення жывёлы, перадаў яе ў сельгаспрадпрыемства, распрацаваў план вывазу бычка з фермы і дастаўкі яго ў адну з аграсядзіб Ушацкага раёна. У справу ён уцягнуў выконваючую абавязкі галоўнага заатэхніка ААТ “Ільюшынскі”. З ёй правёў інструктаж, як усыпіць бычка, замаскіраваўшы пад падзеж жывёлы.
Падчас судовага пасяджэння былы першы намеснік віну не прызнаў, а былы заатэхнік згадзілася з абвінавачаннем і кампенсавала матэрыяльны ўрон. Начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання прыгаварылі да 4 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і штрафу ў 300 базавых велічынь, а таксама пазбавілі права займаць пасады прадстаўнікоў улады тэрмінам на 5 гадоў. Былому заатэхніку назначылі абмежаванне волі на 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама штраф 50 базавых велічынь.
Па матэрыялах БелТА.