Собрать робота может и второклассник! Занятия в кружке «Робототехника» нравятся ушачским школьникам

Источник материала:  
01.03.2019 — Разное

Сабраць робата можа нават другакласнік! Каб упэўніцца ў гэтым, варта зазірнуць ва Ушацкую школу, дзе з бягучага навучальнага года пачало працаваць аб’яднанне па інтарэсах “Робататэхніка”. На адзін з яго заняткаў завітаў нядаўна і карэспандэнт “Патрыёта”.
На партах – сучасныя ноўтбукі з неабходным праграмным забеспячэннем і наборы канструктара “Lego Aducation”. Апошнія, дарэчы, прадстаўлены ў двух варыянтах: простыя правадныя – для тых школьнікаў, якія толькі пачынаюць знаёмства з робататэхнікай, і больш “наварочаныя” бесправадныя – з магчымасцю кіравання канструкцыямі праз розныя гаджэты.Собрать робота может и второклассник! Занятия в кружке «Робототехника» нравятся ушачским школьникам

– Першы крок нескладаны: трэба па падказках камп’ютара сабраць лега-робата з мікрасхемай. Знешне ён можа нагадваць машыну, тэрмінатара, тыгра… – расказвае кіраўнік аб’яднання, настаўніца пачатковых класаў Наталля Анатольеўна Шарыпа. – Пасля ж пачынаецца напісанне праграмы – каб прымусіць выраб выконваць розныя каманды: рухацца, спыняцца, мяняць колер сігнальных агеньчыкаў і многае іншае.

З захапленнем назіраем за тым, як дзеці працуюць над пастаўленай задачай. Адны “вядзьмараць” над канструктарам у адзіночку, акуратна счэпліваючы элементы. Іншыя аб’ядноўваюцца ў каманды, размяркоўваюць ролі – канструктараў і праграмістаў, энергічна абмяркоўваюць сістэму зборкі робата, яго магчымыя функцыі. Хвілін 15-20 – і на сталах школьнікаў з’яўляюцца амаль жывыя мадэлі.
Собрать робота может и второклассник! Занятия в кружке «Робототехника» нравятся ушачским школьникам

Пачынаецца не менш цікавая частка занятку – выпрабоўванне сабранай тэхнікі. Націскаем клавішу на ноўтбуку – і “экзатычны” Майло, змайстраваны дзяўчынкамі-трэцякласніцамі, накіроўваецца ў падарожжа па прасторах класа. Сустрэча з перашкодай – партай ці нагой – і транспартны сродак спыняецца, падае сігнальныя агні, гукі. Задача выканана паспяхова! Застаецца праверыць на справе іншых робатаў, правесці паміж імі спаборніцтва на хуткасць і колькасць выконваемых дзеянняў. Азарту на такіх занятках хапае не толькі дзецям, але і дарослым.

– Гэта зараз здаецца, што ўсё проста, – расказвае Н.А.Шарыпа. – Дзеці нават пачалі фантазіраваць, маўляў, каб дэталі канструктара былі большымі, можна было б зрабіць робата-ахоўніка для школы. Чужака, канечне, ён наўрад ці б затрымаў, але пра яго з’яўленне ў сценах установы дзяжурных праінфармаваў бы. Цяпер вучні ведаюць знутры, як працуюць механізмы, пачынаюць гаварыць на тэхнічнай мове, займаюцца праграміраваннем. Напачатку ж нашай работы не ўсе ўмелі нават уключаць камп’ютар.

Заняткі ўзгаданага аб’яднання па інтарэсах праводзяцца ва Ушацкай школе па аўторках, а ў канікулярны час – па выбары дзяцей. Наведваюць яго вучні другіх і трэціх класаў, якія ахвотна знаёмяцца з асновамі фізікі, інфарматыкі. Як рыбы ў вадзе адчуваюць сябе ў робататэхніцы Мацвей Кудраўцаў, Арцём Гардзіёнак, Марыя Мацвеенка, Арына Апёнак, Яраслаў Плікат і іншыя. Для ўсіх іх гурток – не толькі выдатная магчымасць цікава правесці час, але і атрымаць карысныя веды.
– Што ж далей? – цікаўлюся ў педагога.
– Толькі ўдасканальвацца! – адказвае Наталля Анатольеўна. – Пакуль што з наборамі канструктара “Vedo 2.0”, разлічанымі на двух чалавек, адначасова даводзіцца працаваць 6 вучням. Так, гэта развівае навыкі работы ў камандзе, аднак плёну было б больш, калі б усё неабходнае з’явілася на кожнай парце. Спадзяюся, што ў бліжэйшы час гэта стане рэальнасцю і дазволіць нам выйсці на новы ўзровень робатаскладання, паўдзельнічаць у розных тэхнічных конкурсах і запрасіць на заняткі яшчэ больш школьнікаў.
Няма сумненняў: дзякуючы аб’яднанню па інтарэсах “Робататэхніка”, яго юныя наведвальнікі будуць лёгка разбірацца з новымі тэхналогіямі, паспяхова вучыцца і нават (пра што малодшыя школьнікі яшчэ не вельмі задумваюцца) атрымаюць пуцёўку ў жыццё. З простага пачынаецца вялікае…

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←Студенты о «Большом разговоре»: «Меня заинтересовали указания Президента насчет слухов и сплетен»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика