У нядзелю ў Беларусі чакаецца мокры снег з дажджом
pixabay.com
У суботу, 2 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы па ўсходзе краіны месцамі чакаецца невялікі снег, паведамляе Белгідрамет.
На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, уначы па ўсходзе парывісты.
Уначы прагназуецца 4-11 градусаў марозу, удзень будзе ад -5 да +2.
У ноч на нядзелю істотных ападкаў не чакаецца, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі — мокры снег і дождж. Месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе заходняй чвэрці ўмераны, днём парывісты.
Уначы слупок тэрмометра пакажа 4-11 ніжэй за нуль, па паўднёвым усходзе пры праясненнях — да -13, па захадзе краіны — толькі 2-3 са знакам "мінус". Удзень чакаецца ад нуля да 6 цяпла, па паўднёвым захадзе — да +8.