У Смаргоні прайшло пасяджэнне райвыканкама
Пасяджэнне вядзе старшыня райвыканкама Генадзь ХАРУЖЫК.
З дакладам выступае намеснік старшыні райвыканкама Таццяна ШЧЭБЕРАКА.
Тлумачэнні даюць:
Дырэктар Смаргонскага хлебазавода Іван КАСЦЮШКА.
Выконваючы абавязкі дырэктара агрэгатнага завода Яўген СТАНКЕВІЧ.
Дырэктар “Смаргонскіх малочных прадуктаў” Ігар ВАРАНІШЧА.
Дырэктар завода аптычнага станкабудавання Віталь КРАЧКОЎСКІ.
Дырэктар гандлёвага прадпрыемства “Спадчына” Святлана ЮЦКО.
Антыкрызісны ўпраўляючы ААТ “Шутавічы-Агра” Андрэй ШУТОВІЧ.
На парадак дня былі вынесены тры пытанні: “Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Смаргонскага раёна за мінулы год і задачах на сёлетні”, “Аб выніках выканання раённага бюджэту за ўказаны вышэй перыяд і задачах на гэты год”, “Аб ходзе выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №2”.
З дакладам па першым пытанні выступіла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака. Яна расказала аб справах у прамысловасці, будаўніцтве, гандлі, сельскай гаспадарцы, назвала станоўчыя моманты, спынілася на недахопах.
Потым былі заслуханы кіраўнікі прадпрыемстваў, дзе не ладзяцца справы, тлумачэнні аб тым, якім чынам іх будуць папраўляць.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.