Капитан милиции Антон Спиридонов борется с экономической преступностью
01.03.2019
—
Разное
Пасля заканчэння Маскоўскага новага юрыдычнага інстытута Антон Спірыдонаў мог бы з лёгкасцю знайсці сабе работу ў вялікім горадзе. Але ён вярнуўся ў Шуміліна, дзе нарадзіўся і вырас.
“На Радзіме лепш і спакайней, – кажа Антон. – Тут сябры, бацькі, і ўвогуле знаёмы ўвесь раён”. Адукацыя па спецыяльнасці “фінансы і крэдыт” вельмі спатрэбілася для будучай работы старшага оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС, дзе працуе ўжо шэсць гадоў. І спраўляецца з работай добра – мае падзякі і граматы не толькі ад кіраўніцтва РАУС, але і ад упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама.
Капітан міліцыі Антон Спірыдонаў у адказе за выяўленне эканамічных злачынстваў: крадзяжоў шляхам злоўжывання службовых абавязкаў, карупцыі, перавышэння ўлады, незаконных валютных аперацый, перавозаў спіртнога і металу (такіх злачынстваў летась было 16).
Сёлета ўжо выяўлена адно карупцыйнае злачынства. Служба оперупаўнаважанага адна са складаных у РАУС, хапае і руціннай работы з дакументамі. Тым не менш Антон Спірыдонаў, для якога характэрны прынцыповасць, сумленнасць, справядлівасць, лічыць сваю работу цікавай.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №18 ад 01.03.2019 г.