Участковые Шумилинского РОВД всегда на переднем крае охраны правопорядка

Источник материала:  
01.03.2019 — Разное
На пярэднім краі аховы правапарадку

Участковые Шумилинского РОВД всегда на переднем крае охраны правопорядка

На здымку: супрацоўнікі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Д. Ліпскі, Ю. Сільвестраў, С. Кузняцоў, В. Воранаў, У. Шулік, Д. Зубараў, П. Трафімаў, Д. Шэдзько, В. Зубараў.


Аддзяленне аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС заўсёды знаходзіцца на пярэднім краі. Супрацоўнікі гэтага аддзялення  адказваюць за бяспеку жыцця і маёмасці грамадзян, тут нясуць службу адказныя і вопытныя інспектары, якія добра ведаюць раён. І жыхары раёна звяртаюцца да іх за дапамогай.
Аддзяленне  ўзначальвае Вячаслаў Воранаў, яго непасрэдным памочнікам з’яўляецца старшы інспектар прафілактыкі Сяргей Кузняцоў. Больш за дзесяць гадоў адказваюць за правапарадак у раёне старшыя ўчастковыя інспектары міліцыі Дзмітрый Зубараў (абслугоўвае Мішневіцкі і Сіроцінскі сельсаветы) і Вячаслаў Зубараў (абслугоўвае г. п. Шуміліна), участковыя інспектары Дзмітрый Ліпскі (Каўлякоўскі і Дабейскі сельсаветы) і Юрый Сільвестраў (Обальскі сельсавет). У  старэйшых таварышаў пераймаюць вопыт маладыя супрацоўнікі Павел Трафімаў (Мікалаеўскі і Лаўжанскі сельсаветы), Дзмітрый Шэдзько (Светласельскі сельсавет), Уладзімір Шулік (г. п. Шуміліна). Менавіта на плечы ўчастковых кладзецца вялікі аб’ём прафілактычнай работы. Яны першымі дазнаюцца пра крадзяжы, сямейна-бытавыя скандалы, незаконны продаж спіртнога і іншыя правапарушэнні. Часта жыхары раёна тэлефануюць ім напрамую на мабільны тэлефон. Калі заявы паступаюць у дзяжурную часць РАУС, зноў жа, разбіраюцца з імі ўчастковыя. Толькі летась інспектарамі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі складзена 197 адміністрацыйных пратаколаў за дробнае хуліганства.
З незаконнага абароту канфіскавана 200 літраў самагону, іншага незаконнага алкаголю. Да адказнасці прыцягнуты 606 чалавек, што знаходзіліся нецвярозымі ў грамадскіх месцах.
“Можна прывесці яшчэ шмат лічбаў, якія характарызуюць работу нашай службы, – кажа начальнік аддзялення Вячаслаў Воранаў. – Я задаволены, што сёння ў нас надзейная каманда. Усе граматныя, кампетэнтныя, адным словам, на сваім месцы. Наша галоўная задача – не пакараць, а прадухіліць правапарушэнні і злачынствы. Працуем мы ў адной звязцы з іншымі службамі аддзела ўнутраных спраў.
Мяняецца заканадаўства, таму кожны з нас займаецца самаадукацыяй.  Служба шматгранная, чым і цікавая. Працуем  як з вясковым насельніцтвам, так і з гарадскім. Праводзім прафілактычную работу сярод дарослых і дзяцей. Асаблівая ўвага – людзям сталага ўзросту.  Пільная ўвага ўдзяляецца асобам, якія знаходзяцца на ўліку ў РАУС, нядобранадзейным бацькам, сямейным скандалістам, тым, хто злоўжывае спіртным”. Па сутнасці, участковыя інспектары міліцыі заўсёды на выездах, яны працуюць на сваіх адміністрацыйных участках, і ў аддзеле іх убачыш рэдка.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №18 ад 01.03.2019 г.

←Сельчанин-фальшивомонетчик смастерил "сувенирные" деньги, которыми хотели рассчитаться в Борисове

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика