У Стоўбцах павесіўся следчы
01.03.2019 08:05
—
Разное
svaboda.org
У Стоўбцах павесіўся 21-гадовы следчы Станіслаў Бець, перадае Радыё "Свабода".
Хлопец сышоў з дому пасля абеду 27 лютага. 28 лютага абласная міліцыя паведаміла, што Бець загінуў і ягонае цела знайшлі ў лесе каля Стоўбцаў.
Сястра хлопца распавяла журналістам, што летась ён скончыў акадэмію МУС, працаваў следчым у Стаўбцоўскім раённым аддзеле ўнутраных спраў.
Знаёмыя Станіслава кажуць, што апошнія ночы перад знікненнем ён праводзіў на працы, не начаваў у арандаваным пакоі.
Пасля знікнення хлопца шукалі і міліцыянты, і валанцёрскі атрад "Анёл".
Станіслаў Бець нарадзіўся і вырас у вёсцы Дзераўная Стаўбцоўскага раёна. 4 сакавіка яму споўнілася б 22 гады.