Шумилинских старшеклассников призвали учиться и возвращаться на родину

Источник материала:  
28.02.2019 — Разное
Шумилинских старшеклассников призвали учиться и возвращаться на родину
Вучыцеся і вяртайцеся ў свой раён

Як правільна выбраць прафесію? Куды паступаць? Якія спецыялісты патрэбны нашаму раёну? На ўсе гэтыя пытанні выпускнікі школ раёна маглі атрымаць адказ падчас сустрэч, якія праводзяцца ва ўстановах адукацыі ў рамках прафарыентацыі. На мінулым тыдні прайшла такая сустрэча ў Шумілінскай СШ №1.
Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Гэтая ісціна бясспрэчна пацвярджаецца жыццём, падкрэсліла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, адкрываючы размову са старшакласнікамі. На прыкладзе многіх землякоў Ірына Іванаўна пацвердзіла, што галоўнае – знайсці правільную і запатрабаваную прафесію. А ў раёне патрабуюцца спецыялісты ў такіх сферах, як ахова здароўя, культура, сельская гаспадарка, ёсць вакансіі ў міліцыі, у аддзеле па надзвычайных сітуацыях і нават у райвыканкаме.
Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Валянціна Мянькова расказала прысутным пра школы і дзіцячыя сады нашага раёна, пра заробкі педагогаў і выхавальнікаў, пра навучальныя ўстановы, дзе можна атрымаць педагагічныя спецыяльнасці, пра мэтавыя накіраванні, якімі кожны год карыстаюцца выпускнікі. Сёння аддзелу па адукацыі патрэбны педагогі-псіхолагі, выхавальнікі дзіцячых садоў, алігафрэнапедагогі, настаўнікі замежных моў.
Запатрабаваныя на Шуміліншчыне і медыцынскія прафесіі, адзначыла загадчыца раённай паліклінікі Дар’я Ёлкіна. Патрэбны медсёстры, фельчары, кардыёлагі, педыятры, урачы агульнай практыкі. Штогод выпускнікі бяруць накіраванні ад райбальніцы і паступаюць у медыцынскія каледжы і ўніверсітэты ў Віцебску, Гомелі, Мінску і Гродне. “Свае” медыкі з ахвотай застаюцца працаваць на радзіме.
Пра бонусы для моладзі, якая працуе ў сельскай гаспадарцы, расказала галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Таццяна Пясецкая: перш-наперш гэта даплаты да заробку ў першыя два гады (па 2 БВ). А калі чалавек застаецца працаваць і надалей, то наступныя пяць гадоў яго чакаюць даплаты па 3 БВ кожны месяц. Маладым спецыялістам даецца жыллё (прычым, першыя два гады аплачваюцца камунальныя паслугі), дадатковы водпуск. Т. Пясецкая параіла выпускнікам паступаць у Віцебскую ветакадэмію, Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, Беларускі аграрна-тэхнічны ўніверсітэт, а таксама ў сельскагаспадарчыя каледжы ў Лужасне, Лепелі, Смальянах, Полацку, Гарадку, бо сёння ў раёне не хапае заатэхнікаў, аграномаў, ветурачоў, бухгалтараў, токараў, зваршчыкаў, механізатараў, аператараў машыннага даення.
Адным з самых паспяховых з’яўляецца ў нашым раёне ПМК-70. Пра сваё прадпрыемства, дзе створаны ўсе неабходныя ўмовы для замацавання маладых спецыялістаў, расказала  начальнік аддзела па кадрава-прававой і ідэалагічнай рабоце  Святлана Мацвеева.  Сёння ў ПМК патрабуюцца інжынеры, муляры, бетоншчыкі, абліцоўшчыкі, электрыкі, сантэхнікі і спецыялісты іншых спецыяльнасцей. Галоўнае, што можа спадабацца выпускнікам, – гэта заробак: у сезон некаторыя работнікі атрымліваюць да 1500 рублёў. На рабочыя будаўнічыя спецыяльнасці можна вывучыцца ў многіх каледжах, а інжынераў-будаўнікоў рыхтуе Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.
В. а. першага сакратара райкама БРСМ Марыя Камісарава таксама гаварыла пра сур’ёзнасць выбару прафесіі, больш падрабязна спынілася на льготах: у навучальных установах членам БРСМ у першую чаргу прадстаўляецца інтэрнат, а актывістам, якія вучацца платна, нават могуць знізіць кошт за навучанне. М. Камісарава параіла старшакласнікам уступаць у рады БРСМ.
Вынікі адкрытай размовы падвёў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вячаслаў Емяльянаў, які заклікаў старшакласнікаў добра вучыцца і рыхтавацца да ўступных іспытаў, а таксама браць ад розных арганізацый раёна мэтавыя накіраванні, якія даюць добрыя бонусы пры паступленні. “Старайцеся, вучыцеся і вяртайцеся ў свой раён. Мы вас чакаем”, – адзначыў В. Емяльянаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №18 ад 01.03.2019 г.
←МИД Беларуси обеспокоен нарастанием конфликта между Индией и Пакистаном и призывает эти страны к сдержанности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика