Выратавальнікі раёна правялі тактыка-спецыяльныя заняткі......

Источник материала:  
28.02.2019 — Разное
Выратавальнікі раёна правялі тактыка-спецыяльныя заняткі......

Рэспубліканская акцыя “Адзіны дзень бяспекі” працягвае набіраць свой абарот у Івацэвіцкім раёне.

Падраздзяленні Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуаціях пад кіраўніцтвам намесніка начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Саладоўніка Рамана Мікалаевіча правялі тактыка-спецыяльныя заняткі на тэрыторыі ААТ “Косаўскае МВА”.

Выратавальнікі адточвалі сваё майстэрства, тым самым паказваючы прыклад задзейнічанай з ліку работнікаў прадпрыемства добраахвотнай пажарнай дружыне. Падчас заняткаў супрацоўнікамі ўдасканальваліся і адпрацоўваліся прыёмы і метады вядзення аварыйна-выратавальных работ. У сваю чаргу работнікамі прадпрыемства з ліку  добраахвотнай пажарнай дружыны прадэманстраваны навыкі і ўменні выкарыстання першасных сродкаў тушэння пажараў, рэалізацыі планаў эвакуацыі людзей і матэрыяльных каштоўнасцяў у выпадку пажару.

 Правядзенне такога роду заняткі спрыяюць набыццю навыкаў правільнага рэагавання на абстаноўку, якая складваецца, па вядзенню баявых дзеянняў, а таксама паслядоўнасці і своечасовасці іх выканання.

Вынікі заняткаў падведзены сумесна з кіраўніцтвам прадпрыемства. Прадстаўнік РАНС выступіў таксама перад працоўным калектывам ААТ “Косаўскае МВА”, падчас чаго былі абмеркаваны прычыны узнікнення надзвычайных сітуацый на прадпрыемствах. У цэлым, з пастаўленымі мэтамі асабісты склад і прадстаўнікі добраахвотнай пажарнай дружыны прадпрыемства справіліся на ўсе 100%.

Віталій Дыдышка, в.а. начальніка Івацэвіцкага РАНС.

←Растаев: "Коля — человек другой формации. Ему декоративно-властные понты по барабасу"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика