Руководители организаций каждые три года обязаны проходить проверку знаний по вопросам охраны труда
28.02.2019
—
Разное
Шумілінскі райвыканкам звяртае ўвагу, што на падставе п. 39 Інструкцыі “Аб парадку падрыхтоўкі (абучэння), перападрыхтоўкі, стажыроўкі, інструктажу, павышэння кваліфікацыі і праверкі ведаў работнікаў па пытаннях аховы працы”, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2008 года № 175 (са змяненнямі і дапаўненнямі), кіраўнікі арганізацый, незалежна ад форм уласнасці, не пазней месяца з дня прызначэння на пасаду і перыядычна ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў (але не радзей аднаго раза ў тры гады) праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў камісіі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.
За непраходжанне кіраўніком праверкі ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведнасці з арт. 9.17 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад 5 да 40 БВ. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 4-13-85. Графік правядзення праверкі ведаў у 2019 годзе размешчаны на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Ахова працы” (shumilino.vitebsk-region.gov.by/ru/oxrana_truda).
Павел ЗАГАЦКІ, сакратар раённай камісіі для праверкі ведаў
па пытаннях аховы працы.