Тыдзень пачатковых класаў прайшоў у Войстамскай школе

Источник материала:  
27.02.2019 — Разное
Штогод у лютым у ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Войстамскі яслі-сад-базавая школа” праходзяць прадметныя тыдні. Як для вучняў, так і для настаўнікаў гэта вельмі значная падзея. Вучні чакаюць яго з нецярпеннем, а некаторыя нават і рыхтуюцца загаддзя. Настаўнікі, у сваю чаргу, стараюцца зрабіць так, каб мерапрыемствы былі цікавымі і запамінальнымі. Так атрымалася і зараз.

З 18 па 22 лютага праходзіў Тыдзень пачатковых класаў. Праходзіў ён пад дэвізам “Маленькай Радзіме прысвячаецца…”  На працягу тыдня спаборнічалі дзве каманды: каманда Васіля і каманда Аленкі. Кожны ўдзельнік стараўся прынесці сваёй камандзе жэтон: атрымаць на мерапрыемстве, за добрыя паводзіны, іза акуратнае вядзенне сшыткаў ці дзённіка і г.д.

Кожны дзень быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі, конкурсамі, алімпіядамі, выставамі і меў сваю назву: Дзень сяброўства, Дзень матэматыкі, Дзень экалогіі, Дзень роднай мовы і Дзень здароўя.

Самым цікавым і запамінальным для навучэнцаў стаў Дзень роднай мовы. У гэты дзень прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў на беларускай мове, інтэрактыўная гульня “Знаўцы роднай мовы”, алімпіяда па беларускай мове, а самае цікавае, што дзеці самі спрабавалі стаць паэтамі.

Хутка праляцеў час, падведзены вынікі, узнагароды знайшлі сваіх герояў. Але самае галоўнае, што кожны з нас яго правёў з карысцю.

Тыдзень пачатковых класаў прайшоў у Войстамскай школе

Ала РЫДЗЕЛЬ, настаўнік пачатковых класаў ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Войстамскі яслі-сад-базавая школа”

Фота аўтара.

←Jetta «повысили»: теперь это новый бюджетный бренд Volkswagen

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика