Чем поможет соцработник?

Источник материала:  
27.02.2019 — Разное

Пытанняў, з якімі звяртаюцца ўшачане да дырэктара ТЦСАН Ушацкага раёна А.У.ХВАШЧЭЎСКАЙ, звычайна паступае нямнога (дарэчы, гэты факт пацвярджае тое, што праблемы з сацыяльным абслугоўваннем насельніцтва вырашаюцца аператыўна і ў рабочым парадку). Не стала выключэннем і апошняя “прамая лінія”, якую праводзіла ў рэдакцыі Алеся Уладзіміраўна, – некаторымі аспектамі паслуг службы пацікавілася ўсяго некалькі грамадзян.

– Ва Ушацкім раёне жывуць мае бацькі. Наведваць іх атрымліваецца нячаста. Куды можна звярнуцца ў выпадку, калі яны не змогуць самастойна сябе абслугоўваць, і на якую дапамогу варта разлічваць?

– Раю звярнуцца ў ТЦСАН. Найбольш запатрабаванай формай дапамогі з’яўляецца абслугоўванне на доме сацработнікам. Ён акажа сацыяльна-бытавыя паслугі, напрыклад, прынясе прадукты харчавання, арганізуе забеспячэнне палівам, рамонт і іншыя. Яны аказваюцца на падставе заявы, медыцынскіх паказанняў і дагавору на сацыяльнае абслугоўванне,у якім вызначаюцца віды паслуг, іх кошт.

– Ці ўваходзіць у абавязкі сацработніка вільготная ўборка падлогі?

– Толькі для грамадзян са значна зніжанай здольнасцю да самаабслугоўвання (ступень рухальнай актыўнасці вызначаецца ўстановай аховы здароўя пры залічэнні на надомнае абслугоўванне). Нарматыў – раз у тыдзень на плошчы да 35 квадратных метраў.

– Чула пра існаванне ва Ушацкім раёне замяшчаючых сямей. Была б таксама не супраць даглядаць каго-небудзь з пажылых людзей на ўмовах сумеснага пражывання, вядзення агульнай гаспадаркі. Якія для гэтага патрабаванні?

– Права аказваць паслугі ў замяшчаючай сям’і маюць дзеяздольныя грамадзяне ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, не з’яўляюцца інвалідамі І ці ІІ групы і не маюць на ўтрыманні паўналетніх непрацаздольных асоб.

Пэўныя патрабаванні ёсць і да прэтэндэнтаў на пражыванне ў такой сям’і. Гэта можа быць непрацаздольны чалавек 70-гадовага ўзросту і старэй ці інвалід І, ІІ групы, без наяўнасці непаўналетніх дзяцей, а таксама паўналетніх дзяцей, жонкі (мужа) і бацькоў, якія не з’яўляюцца інвалідамі І ці ІІ группы, не дасягнулі пенсійнага ўзросту. За ім не павінна ажыццяўляць догляд іншая асоба. Пад увагу бярэцца таксама адсутнасць дагавору рэнты ці дагавору пажыццёвага ўтрымання.

Падкрэслю, што тэрмін аказання такіх сацыяльных паслуг – не менш шасці месяцаў. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па нумары 5-75-42.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←В Лидском районе обнаружен труп 44-летнего мужчины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика