Члены комиссии по реализации Декрета №3 оказывают содействие в трудоустройстве всех желающих

Источник материала:  
27.02.2019 — Разное

У канцы мінулага тыдня адбылося пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Нагадаем, што камісія, якую ўзначальвае Яўген Нікалаенка, старшыня раеннага Савету дэпутатаў, заклікана кантраляваць рэалізацыю Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» на тэрыторыі Хоцімскага раена. На камісію звярнулася сем жыхароў раена па пытанні працаўладкавання. Варта адзначыць, што актывізаваліся ў пытанні пошуку працы, так званыя, гультаі са стажам. Напрыклад, Іван Віктаравіч (тут і далей імя зменена, заўв. аўт.) не працуе ўжо «сто гадоў», вядзе асацыяльны лад жыцця. Скардзіцца членам камісіі, што яго не хочуць браць на працу. Здзіўляцца гэтаму факту не даводзіцца, бо знешні выгляд мужчыны сам гаворыць аб моцным сяброўстве са спіртным. Пры гэтым Іван Віктаравіч мае значную запазычанасць за камунальныя паслугі. «Не працую і не плачу», — так тлумачыць ен свой абавязак Жылкамгасу. Праўда цяпер, баючыся апынуцца на вуліцы, ен выказаў жаданне працаваць. Мужчына быў накіраваны для працаўладкавання ў адну з арганізацый раена, але з выпрабавальным тэрмінам… Таксама з выпрабавальным тэрмінам быў працаўладкаваны і Алег Цімафеевіч.
— Калі мы працаўладкуем хоць бы аднаго чалавека з катэгорыі злоўжываючых – гэта ўжо маленькая перамога, — упэўнены Яўген Уладзіміравіч. — Бо яны будуць сярод людзей, у калектыве, у нармальнай абстаноўцы, якая прымусіць многіх задумацца, а можа і змяніць свой лад жыцця, стаўленне да шкодных звычак. Заахвоціць людзей працаваць на сумленне.
Яніна МАВІЧ

←Адвокат Немцова: Убийство будет раскрыто только после смены власти в России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика