У Лунінцы ў склепе захоўвалі 10 авіяцыйных снарадаў
26.02.2019 18:52
—
Разное
twitter.com/uvd_brest
У Лунінцы ў склепе захоўвалі 10 авіяцыйных снарадаў калібра 10 мм часоў Другой сусветнай вайны. На небяспечную знаходку натрапіў мясцовы жыхар, які атрымаў ў спадчыну зямельны ўчастак і разбіраў старыя пабудовы. Раніцай 26 лютага 33-гадовы мужчына патэлефанаваў у міліцыю. На месца прыехалі праваахоўнікі, якія ачапілі тэрыторыю і ахоўвалі снарады да прыезду сапёраў з Баранавічаў. Сапёрна-піратэхнічная група вывезла іх на палігон і знішчыла, інфармуе БЕЛТА.