Кансультацыя натарыуса: Наследаванне прыватызаванага жылога памяшкання

Источник материала:  
26.02.2019 — Разное
Кансультацыя натарыуса: Наследаванне прыватызаванага жылога памяшканняНаследаванне прыватызаванага жылога памяшкання

Існуе асаблівы парадак наследавання прыватызаванага жылога памяшкання. Нягледзячы на тое, што жылое памяшканне зарэгістравана на імя памерлага, нельга лічыць, што жылое памяшканне належыць толькі памерламу. Афармленне спадчынных правоў наследнікаў магчыма не на ўсё жылое памяшканне, а толькі на долю спадчынадаўцы, якая можа быць вызначана альбо па ўзгадненні паміж наследнікамі, з улікам норм заканадаўства, дзеючага на момант заключэння дагавора прыватызацыі, альбо ў судовым парадку.
Чаму пры засведчанні пагаднення аб вызначэнні доляў у прыватызуемым жылым памяшканні прыцягваюцца не толькі наследнікі, прыняўшыя спадчыну, але і ўдзельнікі прыватызацыі? А таму што ўдзельнікі прыватызацыі, якія ўклалі ў прыватызацыю жылля сваю жыллёвую квоту ці грашовыя  сродкі, маюць права запатрабаваць прызнанне за імі права ўласнасці на адпаведную іх удзелу долю ў прыватызаваным жылым памяшканні.
Анжэла ХАСРАТАВА,
натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі.
←Как обойти возрастную дискриминацию. Семь советов по составлению резюме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика