У сераду будзе да +5, без істотных ападкаў
26.02.2019 13:34
—
Разное
pixabay.com
27 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет.
Уначы і зранку ў асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, будзе слабы галалёд. Днём істотных ападкаў не прагназуецца. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, днём з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа -5...+1, удзень ён падымецца да -1...+5 градусаў.