Гродзенцу напаў на падлеткаў, бо яму не спадабаліся прычоскі
26.02.2019 11:55
—
Разное
pixabay.com
Крымінальную справу за хуліганства пачалі на 21-гадовага гродзенца, паведамляе uvd.grodno.by.
Інцыдэнт здарыўся ўвечары ў нядзелю, 24 лютага, на вуліцы Крамко. Нецвярозы гродзенец ішоў у госці са знаёмымі. Пабачыўшы кампанію падлеткаў, малады чалавек падышоў да іх і папрасіў цыгарэту. Аднак пра сваю просьбу ён амаль адразу забыў, бо яму вельмі не спадабаліся прычоскі падлеткаў. Гродзенец некалькі разоў стукнуў аднаго з хлопцаў, а ў другога сарваў з галавы шапку.
Пасля гэтага нецвярозая кампанія сышла, а падлетак, які застаўся без шапкі, затэлефанаваў у міліцыю.
Неўзабаве міліцыянты затрымалі маладога чалавека. Выявілася, што раней ён жо быў неаднаразова судзімы. Цяпер на яго пачалі яшчэ адну крымінальную справу.