Справаздачныя сходы ў арганізацыях АПК Кіраўшчыны

Источник материала:  
26.02.2019 — Разное

Справаздачныя сходы ў арганізацыях АПК Кіраўшчыны

У арганізацыях аграпрамысловага комплексу раёна праходзяць справаздачныя сходы па падвядзенні вынікаў работы за 2018 год. Па стане на ўчарашні дзень яны адбыліся ў 8 з 9 працуючых на тэрыторыі раёна сельгасарганізацый.
Падчас правядзення сходаў галоўнае пытанне парадку дня — фінансава-эканамічныя паказчыкі дзейнасці за 2018 год, задачы на год бягучы. Разглядаюцца таксама гаспадарчыя і арганізацыйныя пытанні, увага надаецца захаванню работнікамі вытворчай і працоўнай дысцыпліны.
Удзел у сходах прымаюць прадстаўнікі раённай улады, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер.
У ліку абмяркоўваемых пытанняў — своечасовае правядзенне работ па падрыхтоўцы да пасяўной кампаніі, правядзенне сяўбы ў найлепшыя агратэхнічныя тэрміны і шэраг іншых.
Падчас сходаў гучаць словы ўдзячнасці добрасумленным працаўнікам, праходзіць ушанаванне лепшых работнікаў сельгасарганізацый.

←План Лукашенко: пересидеть Путина на посту президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика