У Дубровенскім раёне ў ДТЗ пацярпелі кіроўца і пасажыр легкавіка
24.02.2019 17:50
—
Разное
Фота: ДАІ
Два чалавекі пацярпелі падчас дарожна-транспартнага здарэння ў Дубровенскім раёне. Як паведамляе Віцебская абласная ДАІ ў сваёй суполцы Вконтакте, аварыя адбылася каля другой гадзіны ночы 24 лютага на 582-м кіламетры дарогі Брэст-Мінск-мяжа Расіі.
22-гадовы кіроўца БМВ не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, дзе машына перакулілася.
Кіроўца, а таксама яго 21-гадовы пасажыр атрымалі пашкоджанні і трапілі ў лякарню. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.