На пажары ў сталічным мікрараёне Паўднёвы Захад загінула жанчына
23.02.2019 14:28
—
Разное
Фота: МНС
На пажары ў сталічным мікрараёне Паўднёвы Захад загінула 43-гадовая жанчына. Як паведамляе мінскае гарадское ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося каля 1:00, у ноч на 23 лютага. Мінакі пабачылі дым з акна кватэры на 3-м паверсе дома па вуліцы Любімава і патэлефанавалі ў экстраную службу.
Выратавальнікам давялося ўскрываць дзверы ў кватэру, бо яны былі зачыненыя. У жылым пакоі знайшлі непрытомнага 46-гадовага гаспадара кватэры і перадалі яго медыкам. Пазней высветлілася, што мужчына атрымаў тэрмаінгаляцыйную траўму і быў у стане алкагольнага ап’янення.
На кухні, дзе і адбылося ўзгаранне, знайшлі труп жонкі гаспадара кватэры. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.