Замковый комплекс «Мир» представил книгу о князьях Витгенштейнах на международной выставке-ярмарке в Минске

Источник материала:  
23.02.2019 — Разное

У лютым выставачны комплекс “БелЭкспа”, што ў Мінску, у 26 раз адчыніў свае дзверы для кніжнай выставы – адной з самых вялікіх выстаў-кірмашоў сярод краін СНД і Усходняй Еўропы. Прэзентаваць свае выданні прыехалі ўдзельнікі з 35 краін свету. Не абышлося і без Карэліччыны – знакамітыя “князі Вітгенштэйны” занялі там сваю пачэсную нішу.

Замковый комплекс «Мир» представил книгу о князьях Витгенштейнах на международной выставке-ярмарке в Минске

Ігар Ложачнік падчас прэзентацыі

З прэзентацыяй выдання “Князі Вітгенштэйны і іх уладанні ў Расійскай імперыі ў ХIХ стагоддзі” ўпершыню выступіла ўстанова “Музей “Замкавы комплекс “Мір”. Пра жыццё адных з буйнейшых памешчыкаў свайго часу распавялі самі аўтары, а таксама запрошаны госць – загадчык аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Шаланда. Дарэчы, менавіта ён з’яўляецца ініцыятарам стварэння серыі “GenusAlbaruthenicum”(“Роды Беларусі”), якая расказвае пра гісторыю трох знакамітых родаў – Іллінічаў, Друцкіх-Горскіх і, уласна, Вітгенштэйнаў.

Мірскі замак – адзіны з музеяў Рэспублікі Беларусь, які з году ў год прымае удзел у Мінскай міжнароднай выставе.

Падчас кірмашу наведвальнікі маглі не толькі набыць прадукцыю той ці іншай краіны, але і даведацца аб выдавецкай навінцы, пагутарыць з пісьменнікамі, перакладчыкамі і літаратурнымі крытыкамі.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота з архіва Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь

←Глава "Лидсельмаша" задержан за хищения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика