23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Віншаванне мясцовай улады
Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Ва ўсе часы ратная служба карысталася павагай у народзе і была ганаровым абавязкам. Пра герояў - абаронцаў Радзімы - складалі легенды, славілі іх подзвігі ў вершах, прозе, кінафільмах і на мастацкіх палотнах. Іх імёнамі называлі вуліцы, плошчы і цэлыя гарады.
У нашы дні таксама вайсковая служба - не толькі грамадзянскі абавязак, але і высокі гонар верай і праўдай служыць Айчыне. Гэты цяжкі шлях выбіраюць людзі смелыя і ўстойлівыя, адданыя сваёй краіне і народу. На франтах войнаў нашы землякі праявілі гераізм, мужнасць і стойкасць, адстойваючы свабоду сваёй Радзімы.
Сённяшняе пакаленне беражліва захоўвае памяць аб тых, хто загінуў на палях бітваў. Дзяржава надае вялікую ўвагу ветэранам вайны і ўдзельнікам баявых дзеянняў за межамі краіны, дапамагаючы ў вырашэнні сацыяльна-бытавых пытанняў.
Ад усёй душы жадаем былым франтавікам, усім вайскоўцам беларускай арміі і будучым салдатам і афіцэрам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, поспехаў і ўдачы, толькі мірнага неба над галавой.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.