У інтарэсах будучага

Источник материала:  
22.02.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дэмаграфічную сітуацыю і ўдасканаленне мер дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, абмеркавалі ў аўторак на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што пры разглядзе мер па падтрымцы сем’яў размова павінна ісці не толькі аб укараненні новых механізмаў, але аб удасканаленні сістэмы ў цэлым. «У нас і так ужо дабаўлена настолькі, што ніводная краіна ў свеце не пад-трымлівае так сем’і з дзецьмі, як мы. У нас, па-мойму, да 11 розных дапамог. Я прачытаў аналіз па краінах: дапусцім, у Германіі вельмі моцныя выплаты, а нараджальнасць практычна як у Беларусі. І там, дзе не вельмі падтрымліваюць сем’і, там такая ж нараджальнасць», — звярнуў увагу Прэзідэнт.

Таму, на яго думку, трэба разабрацца ў самой сістэме падтрымкі сям’і і, магчыма, пераразмеркаваць выдзяляемыя сродкі. «Можа, нам дзесьці ўзмацніць падтрымку, а дзесьці нейкую дробязь, якая не працуе, наогул зняць. Напрыклад, калі мы прымем рашэнне па забеспячэнні шматдзетных сем’яў жыллём, то, зразумела, гэта стымул. Жыллё для сям’і — гэта ўсё. А калі вы на санаторна-курортнае лячэнне адпраўляеце і даяце чалавеку тры долары  — гэта вы проста распыляеце грашовыя сродкі. Таму нам трэба сур’ёзна падумаць, — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. — Таму давайце выбудоўваць па-чалавечы гэту размову, адштурхоўваючыся ад зямлі».

«У сферы дэмаграфічнай бяспекі мы сутыкаемся з такімі ж праблемамі, як і большасць дзяржаў свету. Гэта зніжэнне ўзроўню нараджальнасці і павелічэнне натуральнай страты насельніцтва. Калі не прымаць папераджальных мер, то, паводле прагнозаў спецыялістаў, тэндэнцыі да зніжэння колькасці насельніцтва і яго старэння будуць толькі ўзмацняцца аж да 2040 года», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пацікавіўся, наколькі прынятыя раней у краіне меры па падтрымцы сем’яў з дзецьмі эфектыўныя і ці садзейнічаюць яны павышэнню нараджальнасці. «Прырост насельніцтва, павышэнне працоўнага патэнцыялу — пытанне нацыянальнай бяспекі, і для нас яно гучыць гэтак жа востра, як і для іншых развітых краін», — канстатаваў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы таксама расказаў, што яму да гэтага часу дакладваюць аб недапрацоўках у забеспячэнні шматдзетных сем’яў жыллём. Вырашыць гэта пытанне да 2021 года Прэзідэнт даручаў на нядаўняй нарадзе-семінары па будаўніцтве.

У краіне з 2016 па 2020 год дзейнічае дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь». Ёю прадугледжваецца стварэнне ўмоў для паляпшэння здароўя насельніцтва, развіцця і ўмацавання сямейных каштоўнасцей, павышэння прэстыжу бацькоўства, паляпшэння ўзнаўлення насельніцтва, скарачэння ўзроўню смяротнасці, павелічэння чаканай працягласці жыцця, павышэння якасці і даступнасці паслуг сістэмы аховы здароўя, а таксама аптымізацыі ўнутраных міграцыйных працэсаў.

Прэзідэнт спытаў, як выконваецца гэта праграма і ці дазволіла яе рэалізацыя знізіць смяротнасць насельніцтва. Кіраўнік дзяржавы рэзюмаваў: у бліжэйшыя гады неабходна распрацаваць і рэалізаваць дзейсныя меры, накіраваныя на павелічэнне нараджальнасці насельніцтва Беларусі. Пры гэтым важна, дадаў ён, удзяліць увагу фарміраванню ў грамадстве пазітыўнага і ўваж-лівага стаўлення да мацярынства і сямейных каштоўнасцей.

belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←ЕСПЧ отказал Украине в применении новых обеспечительных мер по инциденту в Керченском проливе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика