З'явілася відэа, як у Віцебску ратавалі мужчыну, які скокнуў з моста
21.02.2019 18:57
—
Разное
![З'явілася відэа, як у Віцебску ратавалі мужчыну, які скокнуў з моста](http://www.21.by/pub/news/2019/02/1550767600261780.jpg)
Скрыншот з відэа віцебскай міліцыі.
З'явілася відэа, як у Віцебску ратавалі мужчыну, які скокнуў з Кіраўскага моста ў Заходнюю Дзвіну. Здарэнне адбылося раніцай 21 лютага. Два даішнікі першыя прыйшлі на дапамогу, выцягнулі мужчыну з вады, накрылі яго бушлатам і перадалі медыкам. Пацярпелага адвезлі ў бальніцу. Яму 37 гадоў. Прычына ўчынку пакуль невядомая.