Навучэнцы Магілёўскага дашкольнага цэнтра №8 чыталі вершы беларускіх класікаў
21.02.2019 18:20
—
Разное
Навіны Беларусі. Беларуская мова ўвесь дзень гучала ў Магілёўскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
З самага ранку бацькоў сустракалі выхавацелі і ўручалі невялікія буклеты з вершамі і парадамі, як важна прывіваць малым любоў да роднай мовы. Акрамя таго, для дзяцей правялі радыёхвілінкі.
У кожнай групе гучалі беларускія вершы і казкі. А да Дня абаронцаў Айчыны маленькія магіляўчане падрыхтавалі вершы на роднай мове і творы беларускіх класікаў.
У Магілёўскім дашкольным цэнтры №8 займаюцца звыш 300 дзяцей. Любоў да роднай мовы ў іх выхоўваюць з першых крокаў. Тут па-беларуску размаўляюць не толькі ў дзень роднай мовы, а і кожны чацвер.
Падрабязна – у відэаматэрыяле