Як вучаць дзяцей ганарыцца сваім горадам і яго людзьмі ў смаргонскім дзіцячым садку №14
Выхаванне любові да родных мясцін мы пачынаем з самага блізкага. Выхоўваючы ў дзіцяці любоў да роднай хаты, сям'і, мы ўжо выхоўваем у яго вялікія і важныя для фарміравання асобы пачуцці. Трэба навучыць дзяцей ганарыцца сваім горадам, яго людзьмі, навучыць шанаваць і бачыць прыгажосць, пазнаёміць з гераічнай гісторыяй родных мясцін.
У рамках года малой Радзімы і тэматычнага тыдня, прысвечанага тыдню беларускай мовы, у групе №14 дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад №14 г. Смаргоні» быў праведзены цыкл мерапрыемстваў на тэму «Мая малая Радзіма». Дзеці больш пашырана даведаліся аб сваёй малой Радзіме. Правядзенне дыдактычнай гульні “Складзі герб Смаргоні”, адгадванне загадак пра славутыя мясціны і помнікі горада, больш блізка прыцягнула ўвагу маленькіх жыхароў да мінулага і сучаснага свайго горада.
Наведванне музейнага памяшкання, якое абсталявана ў нашым садку, дзе выхаванцы разглядалі прылады працы мінулага, рэчы дэкаратыўна-прыкладного мастацтва, дапамагло больш блізка пазнаёміцца з адметнасцю беларускай зямлі, побыту яе жыхароў.
І. Ф. ШЫМАН, выхавацель дашкольная адукацыі.
Фота аўтара.