Амерыканская станцыя будзе фіксаваць умовы надвор'я на Марсе
21.02.2019 11:47
—
Разное
Навіны ЗША. Амерыканская міжпланетная станцыя паспрабуе выконваць ролю метэабюро на Марсе. Вынікі вымярэнняў будуць запісвацца кожную секунду і штодня адпраўляцца на Зямлю, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
На мінулым тыдні станцыя завяршыла ўстаноўку вынасных вымяральных прыбораў: адзін з іх - спецыяльны тэрмометр, з дапамогай якога навукоўцы спадзяюцца вывучыць цеплавыя патокі ўнутраных слаёў Марса.
Дарэчы, гэта станцыя здольная больш дакладна фіксаваць умовы надвор“я на Марсе, чым любы апарат, раней адпраўлены на Чырвоную планету.