Мікрааўтобус пад Оршай збіў жанчыну
21.02.2019 11:32
—
Разное
УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама
У Аршанскім раёне каля вёскі Хлусава мікрааўтобус збіў невядомую жанчыну. Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкай на аддзяленне агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
ДТЗ адбылося 20 лютага каля 20:00. Кіроўца мікрааўтобуса збіў жанчыну, якая ішла ў спадарожным з ім напрамку. Паведамляецца, што жанчына не была пазначаная флікерамі.
Жанчыну шпіталізавалі ў рэанімацыю. Яна знаходзіцца ў непрытомным стане. Высветліць яе асобу міліцыя пакуль што не здолела.
Па факце аварыі праводзіцца праверка.