Асіповічы: коратка аб розным

Источник материала:  
20.02.2019 — Разное

Форум працоўнай моладзі сабраў учора ў абласным цэнтры больш за паўсотні юнакоў і дзяўчат з усяго Прыдняпроўскага краю. Асіповіччыну прадстаўлялі першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алена Надзеявец і сакратар пярвічнай арганізацыі лакаматыўнага дэпо Антон Папоў.

Бабруйскі міжраённы камітэт дзяржкантролю нядаўна змяніў адрас: зараз установа знаходзіцца ў Бабруйску на вул. К.Лібкнехта, д. 21а.

1584 сеансы, 38879 гледачоў, касавы збор амаль у 83 тысячы рублёў — такія вынікі 2018 года ў кінатэатра “Радзіма”. Найбольшай папулярнасцю карысталіся амерыканскія карціны. Напрыклад, “Веном” сабраў амаль тысячу кінаманаў, на другім месцы — “Война бесконечностей”. Сярод расійскіх стужак лідзіравала “Движение вверх” — 744 гледачы. Ну а завяршаў год, як і распачаў новы, фільм “Полицейский с Рублевки. Новогодний беспредел”, які паглядзелі 862 землякі. З задавальненнем асіпаўчане пазнаёміліся і з “Т-34”: на прэм’еру набылі 735 білетаў.

ААТ “ПМК № 95 “Вадбуд” сёлета плануе ачысціць ад драўнінна-хмызняковай расліннасці 8 кіламетраў каналаў, ад заілення — 24. Плюс абкосіць больш за 600 км дамб і дарог і адрамантуе 3 гідратэхнічныя збудаванні. Пасля правядзення адпаведных работ прадпрыемства дасць магчымасць увесці ў абарот амаль 440 гектараў асушаных сельскагаспадарчых зямель. Гэта праца вядзецца на тэрыторыях філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, ААТ “Ясень-АГРА” і “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Супрацьгалалёднай апрацоўцы дарог надаецца зараз значная ўвага ў рабочым пасёлку Ялізава, і не толькі працаўнікамі ЖКГ. Для таго каб быў ахоплены ўвесь населены пункт, ён падзелены на ўчасткі, якія размеркаваны паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі. У найлепшым стане падтрымлівае замацаваную тэрыторыю сярэдняя школа, а найбольш аператыўна спраўляецца са снегам і галалёдам дыстанцыя пуці.

“Дзівосныя факты аб гісторыі малой радзімы” — у рамках гэтай інфармацыйна-рэкламнай візітоўкі да Года малой радзімы на працягу лютага праводзіцца шэраг мерапрыемстваў у бібліятэках горада і раёна. Студзень жа для цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі стаў адметным папаўненнем фонду: атрымана 870 экзэмпляраў кніг.

←Установлены участницы видео с избиением несовершеннолетней минчанки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика